У Віцебску дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення ноччу ў маразы
- 31.01.2026, 10:04
З-за прарыву цеплавой сеткі.
Дзясяткі дамоў у Віцебску ўначы 31 студзеня засталіся без ацяплення і гарачай вады з-за прарыву цеплавой сеткі. Пра аварыю паведамілі ў «Віцебскэнерга».
У кампаніі адзначылі, што батарэі ў дамах пахаладзелі «у сувязі з устараненнем дэфекту на ўчастку цеплавой сеткі дыяметрам 700 мм у раёне вуліцы М. Горкага».
Гарачую ваду і ацяпленне адключылі па наступных адрасах:
жылы дом па вул. 1-я Пралетарская, 3, 5, 7, 7−1, 12, 13, 15, 20, 17/2, 22;
жылы дом па вул. М. Горкага, 57, 57Б, 59А, 59Б, 61, 63, 65, 67/1;
жылы дом па вул. Вострэцова, 1, 3, 3−1, 5, 5−1, 7−1, 7−2, 9−1, 9−2, 11, 13;
жылы дом па вул. 4-я Прадзільная, 1, 3/30, 4, 5, 6/32;
жылы дом па вул. 2-я Пралетарская, 34;
жылы дом па вул. Ямская 10, 10−1;
гуртожытак па вул. Горкага, 57А;
прыватны жылы дом па вул. Ямская, 7А;
прыватны жылы дом па вул. 4-я Пралетарская, 4;
дзіцячы сад № 67 па вул. 4-я Пралетарская, 2;
дзіцячы сад № 75 па вул. Вострэцова, 3А;
Дзіцячая школа мастацтваў № 1 па вул. Горкага, 59 Г;
СШ № 23 па вул. Горкага, 61А;
Адміністрацыя Першамайскага раёна па вул. 1-я Пралетарская, 14;
ПУП «МегаЕўратэкс» па вул. Горкага, 62;
«Дубль-МК» па вул. Горкага, 62−2б;
Вытворчы корпус ТАА «Рубікон» па вул. Горкага, 62Б;
Віц. абл. упраўленне Дзяржпрамнагляду па вул. Вострэцова, 2;
Вадазабор № 2 па вул. Горкага, 62;
ЖРЭТ г. Віцебска па вул. 1-я Пралетарская, 18;
Закон і парадак па вул. Горкага, 59;
Крама № 137 па вул. Вострэцова, 12;
Крама № 131 па вул. 1-я Пралетарская, 8;
Разліковы цэнтр № 2 ЖРЭТ па вул. 1-я Пралетарская, 10;
Сацыяльна-педагагічны цэнтр па вул. 1-я Пралетарская, 16.
Увечары 30 студзеня спецыялісты правялі дэфектаванне пашкоджанага ўчастка, а таксама выканалі земляныя работы і падрыхтоўчыя мерапрыемствы для наступнага ўстаранення аварыі, каб скараціць час адсутнасці цяпла ў дамах жыхароў раёна.
Каля поўначы энергетыкі прыступілі да адключэння цеплазабеспячэння і падрыхтоўкі да правядзення зварачных работ па замене пашкоджанага ўчастка цеплавой сеткі.
«Рамонтныя работы будуць праводзіцца ў начны час. Іх завяршэнне запланавана на раніцу 31 студзеня. Гарачае водазабеспячэнне і ацяпленне будзе адноўлена ў ўсіх спажыўцоў», — паабяцалі ў «Віцебскэнерга».