Пад Гуляйполем знішчана калона грузавікоў РФ, якія ехалі «на парад у Кіеў»
- 31.01.2026, 18:45
ЗСУ загналі акупантаў у «Гуляйпольскі трохвугольнік».
30 студзеня стала вядома, што аператары батальёна ЗСУ Asgard Асобнай 412-й брыгады беспілотных сістэм Nemesis наладзілі паляванне на калону грузавікоў з пяхотай арміі РФ.
«Бадзёра ехалі на парад у Кіеў, але ў раёне Гуляйполя раптам перадумалі», — напісалі на старонцы 412-й ОББпС у Facebook, назваўшы тое, што адбылося, сапраўднай «містыкай».
У СБС паведамілі, што, як толькі БПЛА пачалі даганяць варожыя грузавікі, пяхотынцы пачалі выскокваць з кузаваў адзін за адным. Спробу ўцёкаў расійскіх салдат ад непазбежнай адплаты можна ўбачыць на відэа.
У выніку паспяховай аперацыі ўдалося знішчыць не менш за шэсць грузавікоў з пяхотай, уцячы ўдалося далёка не ўсім акупантам, колькасць ліквідаванай жывой сілы пакуль невядомая.
«З Гуляйполя выхаду няма», — працытавалі аператары БПЛА мясцовую легенду.