Маск адрэагаваў на зварот Украіны наконт расійскіх Shahed са Starlink
- 30.01.2026, 21:39
Бізнесмен адказаў міністру абароны Украіны.
Амерыканскі мільярдэр, уладальнік кампаніі SpaceX Ілон Маск адрэагаваў у X на запыт Украіны дапамагчы вырашыць праблему выкарыстання расійскімі акупантамі Starlink на ўдарных дронах Shahed.
Бізнесмен пракаментаваў паведамленне міністра абароны Украіны Міхаіла Фёдарава у X, у якім той дзякуе Маску і прэзідэнтцы SpaceX Гвін Шотвэл за іх «хуткую рэакцыю і неадкладны пачатак працы над вырашэннем праблемы».
Фёдараў таксама адзначыў, што рашэнне Маска аб прадастаўленні Кіеву Starlink на пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ «было крытычна важным для ўстойлівасці» Украіны.
Мільярдэр у адказ напісаў: «Калі ласка».
На каментар Маска адрэагаваў у Telegram дарадца Фёдарава Сяргей Бескрэстнаў (Флэш).
«Ілон Маск публічна адказаў міністру абароны Украіны. Усё будзе добра», — падкрэсліў Бескрэстнаў.