Узброеныя сілы Украіны сарвалі наступ расіян пад Куп’янскам
- 30.01.2026, 19:25
Узялі палонных і каштоўныя разведвальныя дадзеныя.
Сілы абароны Украіны паспяхова адбілі атаку ворага на Куп’янск-Вузлавы. Палонныя, эвакуяваная грамадзянка і каштоўныя разведвальныя дадзеныя сталі вынікам гэтай аперацыі.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Telegram 151-га асобнага разведвальнага батальёна Групоўкі аб’яднаных сіл.
«Падчас спробы ворага прарваць абарону на напрамку Куп’янска-Вузлавага разведвальны батальён даў арганізаваны адпор», — расказалі вайскоўцы.
Абаронцы адзначылі, што ў выніку аперацыі былі ўзятыя палонныя, эвакуявана грамадзянская асоба, атрыманыя разведвальныя дадзеныя, якія дазволілі знішчыць значную групу акупантаў.
«Сістэмнае ўзаемадзеянне падраздзяленняў УОС пазбаўляе ворага ініцыятывы, рэсурсаў і магчымасцяў для наступу», — падкрэслілі ў Узброеных сілах Украіны.