Лукашэнка — жанчынам: Найлепшы мёд для прыгажосці — гэта лапата ў рукі і чысціць снег
- 30.01.2026, 19:16
Дыктатар па-хамску раскрыў «сакрэт» жаночай прыгажосці.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дзеля захавання прыгажосці жанчынам трэба «узяць лапату ў рукі і чысціць снег». Пра гэта дыктатар заявіў падчас мерапрыемства ў Мінску 30 студзеня.
«Вы ж так хочаце быць прыгожымі, — звярнуўся да прысутных жанчын Лукашэнка. — Вы ўсякую заразу на твар, яшчэ кудысці па целе, мёдам абмазываецеся [...] Найлепшы мёд для прыгажосці — гэта лапата ў рукі і чысціць снег. Паверце, гэта найлепшы сродак. Тады заўсёды будзеце маладымі і прыгожымі, жаданымі для нас, мужыкоў».
Адзначым, што Лукашэнка абвясціў 2026-ы год «Годам беларускай жанчыны».