Стала вядома, калі адбудзецца наступнае пасяджэнне «Рамштайн»
- 30.01.2026, 17:17
У той жа дзень павінна адбыцца сустрэча міністраў абароны краін Альянсу.
Наступнае пасяджэнне Кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны адбудзецца 12 лютага ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі, паведамляе прэс-служба НАТА.
— У чацвер, 12 лютага 2026 года, Вялікабрытанія і Германія склічуць пасяджэнне Кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны ў штаб-кватэры НАТА, — гаворыцца ў паведамленні.
У той жа дзень у штаб-кватэры НАТА павінна адбыцца сустрэча міністраў абароны краін Альянсу.
Нагадаем, Кантактная група па пытаннях абароны Украіны аб’ядноўвае больш за 50 краін-партнёраў і каардынуе ваенную дапамогу Украіне для супрацьдзеяння расійскай агрэсіі.