BE RU EN

Расія рыхтуецца да двух хваль рэзкага падаражання ключавога тавару

  • 30.01.2026, 20:31

Сітуацыя будзе толькі пагаршацца.

У Расіі рыхтуюцца да рэзкага росту цэн на смартфоны. Паводле даных набліжаных да Крэмля расійскіх СМІ, вытворцы з Кітая ўжо паведамілі расійскім рытэйларам пра падаражанне сваёй прадукцыі ў лютым на 10–30%, піша «Диалог.UA».

Усё з-за палітыкі Крэмля

Перш за ўсё гэта закране мадэлі сярэдняга і высокага цэнавага сегмента, а таксама смартфоны з павялічаным аб’ёмам аператыўнай памяці і ўбудаванага назапашвальніка. Гаджэты па новых цэнах з’явяцца ў крамах ужо ў сакавіку — красавіку.

Аднак на гэтым рост коштаў не спыніцца. Эксперты папярэджваюць, што смартфоны будуць даражэць на працягу ўсяго 2026 года.

Сярод асноўных прычын — павышэнне ПДВ, укараненне сістэмы маркіроўкі «Чэсны знак», тэхналагічны збор і рост цэн на камплектуючыя.

Дадатковы ўплыў аказваюць ваганні курсу рубля да долара і ўзровень ключавой стаўкі Цэнтрабанка, ад якіх наўпрост залежыць кошт імпарту.

Будзе дзве хвалі

Аналітыкі чакаюць, што пасля веснавой хвалі падаражання наступная прыйдзецца на лета. Гэта азначае, што адкладаць куплю новага смартфона будзе ўсё менш выгадна, а выбар бюджэтных мадэляў на рынку можа заўважна скараціцца.

Рытэйлеры ўжо рыхтуюцца да зніжэння попыту і пераглядаюць асартымент, робячы стаўку на найбольш папулярныя мадэлі.

Апошнія навіны