Што адбываецца з доларам?
- 30.01.2026, 13:43
Актуальныя курсы валют.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 30 студзеня долар працягнуў падзенне, а расійскі рубель вырас да максімуму за амаль два месяцы.
Курс долара знізіўся на 0,58% — да 2,8331 рубля.
Еўра патаннеў на 0,69% — да 3,3831 рубля.
Расійскі рубель падаражэў на 0,17% — да 3,7529 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань патаннеў на 0,58% — да 4,0749 рубля за 10 юаняў.
«Долар абрынуўся да мінімуму амаль за два гады і дзевяць месяцаў, еўра патаннеў, а расійскі рубель вырас да максімуму за месяц і тры тыдні», — падвёў вынікі таргоў тэлеграм-канал banki24.