BE RU EN

Прафесар растлумачыў, чаму нельга чысціць ківі і бульбу

  • 30.01.2026, 9:19

Скурка можа быць вельмі карыснай.

Ці ведалі вы, што некаторыя віды садавіны і гародніны не трэба чысціць? Аказваецца, скурка можа быць вельмі карыснай.

Пра гэта заявіў прафесар і дыетолаг Цім Спектар у праграме What Not to Eat на канале Channel 4.

Чысціць ці не чысціць?

Паводле слоў эксперта, пэўныя віды садавіны і гародніны чысціць увогуле не трэба.

«Цэльныя прадукты сытныя, пажыўныя і смачныя. Але ў мяне ёсць парада, як зрабіць іх яшчэ карыснейшымі», — тлумачыць Спектар.

Галоўная прычына адмовіцца ад ножа для чысткі гародніны — гэта поліфенолы.

Большасць ахоўных хімічных рэчываў, якія выпрацоўваюць расліны, змяшчаецца менавіта ў скурцы. Яны дапамагаюць размнажацца карысным мікрабам у нашым кішачніку, што, у сваю чаргу, умацоўвае імунітэт і абараняе ад хвароб.

Якія віды садавіны і гародніны можна не чысціць?

Прафесар Спектар прывёў прыклады, якія могуць здзівіць многіх:

Яблыкі

Большасць людзей іх чысціць, губляючы велізарную колькасць пажыўных рэчываў.

«У скурцы змяшчаецца амаль у 30 разоў больш ахоўных рэчываў, чым у мякаці», — адзначае эксперт.

Ківі

Гэта гучыць дзіўна, але прафесар раіць ёсць ківі, як яблык, то-бок са скуркай.

«Вы атрымліваеце на 50% больш клятчаткі. Гэта такое ж смачнае, як і без скуркі, і значна менш клопату», — кажа Спектар.

Бульба

У скурцы бульбы ў пяць разоў больш клятчаткі, чым у самім клубні. Вы літаральна выкідваеце карысць у сметніцу.

Паводле дадзеных медыкаў, клятчатка — ключ да кантролю ўзроўню цукру ў крыві, здароўя сэрца, зніжэння халестэрыну і падтрымання здаровай масы цела.

Што рабіць, калі вы не можаце есці скурку?

Калі вы ўсё ж не можаце прымусіць сябе з'есці неачышчаную бульбу, у прафесара ёсць рашэнне: зрабіце чыпсы.

«Не хвалюйцеся, калі не можаце есці са скуркай. Проста не выкідвайце лушчыну. Пакладзіце яе на ліст, дадайце крыху аліўкавага алею, солі, запякайце — і вуаля! Вы атрымаеце фантастычныя, хрумсткія і карысныя чыпсы», — раіць Спектар.

Спіс прадуктаў, якія лепш не чысціць

Навуковыя даследаванні пацвярджаюць словы прафесара. Біяактыўныя злучэнні ў скурцы вызначаюць якасць нашага харчавання. Вось пералік прадуктаў, скурка якіх хавае суперсілу:

Яблыкі

Ківі

Бульба

Морква

Баклажаны

Таматы

Агуркі

Цытрусавыя (калі выкарыстоўваць цэдру)

Манга (некаторыя сарты)

Апошнія навіны