BE RU EN

На Урале падпалілі два цэнтры дапамогі расійскім акупантам, якія ваююць ва Украіне

  • 30.01.2026, 7:13

Нанесена істотная шкода.

У Ніжнім Тагіле адбыўся падпал двух цэнтраў, прызначаных для збору гуманітарнай дапамогі ўдзельнікам вайны ва Украіне. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Инцидент Нижний Тагил».

Паводле звестак выдання, жанчына разбіла вокны валанцёрскага штаба «Искра жизни» і ўліла ўнутр лёгкаўзгаральную вадкасць, што прывяло да пажару. Практычна адначасова загарэўся і другі пункт дапамогі «Время действовать». Жанчына была затрыманая непадалёк ад месца здарэння.

Агонь ахапіў 20 квадратных метраў плошчы валанцёрскага цэнтра. Для ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя дзве адзінкі тэхнікі і шэсць выратавальнікаў.

Полымя пашкодзіла падваконнік і маёмасць, што знаходзілася ўнутры. У тушэнні бралі ўдзел тры адзінкі тэхнікі і дзевяць супрацоўнікаў дзяжурных каравулоў.

Заснавальнік «валанцёрскага» штаба Андрэй Баннікаў паведаміў пра істотную шкоду, нанесеную ў выніку пажару. Паводле яго слоў, значная частка пасылак, падрыхтаваных да адпраўкі ўдзельнікам «СВО», была знішчана або пашкоджана, што ставіць пад сумнеў запланаваную ў бліжэйшы час адпраўку гуманітарнай дапамогі.

Апошнія навіны