Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура
- 3.01.2026, 20:41
Былы дыктатар Венесуэлы спрабаваў уцячы
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канферэнцыі заявіў, што Нікалас Мадура спрабаваў уцячы ў бяспечнае месца падчас аперацыі, але не паспеў.
«Было шмат страляніны. Ён хацеў уцячы, спрабаваў дабрацца да бункера, але не паспеў дабегчы да дзвярэй. Нам спатрэбілася 47 секунд, каб падарваць дзверы», — паведаміў Трамп.
Таксама падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Венесуэле, генерал Пентагона Дэн Кейн раскрыў падрабязнасці аперацыі па захопе Мадура.
ЗША задзейнічалі ў аперацыі супраць Венесуэлы 150 самалётаў, паведамляе Пентагон. Прэзідэнт Трамп аддаў загад аб правядзенні аперацыі 2 студзеня ў 22:46 па ўсходнім часе ЗША, а войскі прыбылі ў Каракас каля другой гадзіны ночы.
Вайскоўцы ўпэўнена дзейнічалі ў палацы і захапілі Мадура. Адзін верталёт быў падбіты, а авіяцыя ЗША знішчала сістэмы ППА Венесуэлы, каб спецназ змог выканаць захоп.
Некалькі верталётаў ВПС ЗША атрымалі пашкоджанні, але ўсе вярнуліся на базу ў ЗША, адзначыў генерал Пентагона Дэн Кейн.