На Kufar з'явілася паслуга «даедальнік салаты»
- 3.01.2026, 20:24
Жыхар Салігорска прапануе даесці навагоднія закускі — нават леташнія.
Незвычайная аб'ява з'явілася на Kufar у пятніцу, 2 студзеня, піша «Точка».
Карыстальнік прапанаваў даесці салаты і закускі, якія засталіся пасля навагодніх святаў.
«Нават леташнія», — адзначыў аўтар паведамлення.
Ён абазначыў і актуальнасць сваёй прапановы — калі даядаць больш няма сіл.
Цана такой паслугі дамоўная.
Карыстальнік назваўся Дзмітрыем і адзначыў, што знаходзіцца ў Салігорску.
Гэта сёмая аб'ява мужчыны на Kufar — раней ён прадаваў звычайныя рэчы, але ў новым годзе спектр яго прапаноў стаў своеасаблівым.
Пасля аб'явы пра даеданне салатаў ён выклаў паведамленне пра продаж аленевых рагоў. Цана таксама дамоўная.