BE RU EN

Выведка ЗША раскрыла падрабязнасці палявання на Мадуру

  • 3.01.2026, 20:18

Захопу дыктатара папярэднічала маштабная аперацыя ЦРУ.

Крыніца ЦРУ ў венесуэльскім урадзе адсочвала месцазнаходжанне Нікаласа Мадуры як за некалькі дзён, так і непасрэдна ў моманты перад яго захопам амерыканскімі сіламі спецыяльных аперацый. Пра гэта паведамляе са спасылкай на крыніцы The New York Times.

Амерыканская выведвальная служба атрымала звесткі, якія прывялі да захопу Мадуры, кантралюючы яго пазіцыю і перамяшчэнні з дапамогай флоту дронаў-нябачнікаў. Гэта забяспечвала амаль бесперапынны маніторынг у дадатак да інфармацыі ад венесуэльскіх інфарматараў.

Пакуль не ясна, як менавіта ЦРУ завербавала венесуэльскую крыніцу, якая паведаміла амерыканцам пра месцазнаходжанне Мадуры. Аднак былыя чыноўнікі адзначылі, што відавочна дапамагла ўзнагарода ў 50 мільёнаў долараў, прапанаваная ўрадам ЗША за інфармацыю, якая прывядзе да захопу Мадуры.

Дональд Трамп таксама распавядаў у інтэрв’ю Fox News, што амерыканскі спецназ пабудаваў дакладную копію дома Мадуры, каб падрыхтавацца да захопу.

Апошнія навіны