Зяленскі абвясціў пра кадравыя рашэнні ў рэгіёнах
- 3.01.2026, 19:03
Прэзідэнт Украіны паведаміў пра прызначэнне новых кіраўнікоў абласных адміністрацый.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі анансаваў прызначэнне новых кіраўнікоў некалькіх абласных адміністрацый. Паводле яго слоў, новыя кіраўнікі павінны пачаць працаваць ужо на наступным тыдні.
Пра падрыхтоўку рашэнняў адносна прызначэння і замены кіраўнікоў ОВА прэзідэнт паведаміў на сваёй старонцы ў Telegram. Кадравыя змены плануюцца ў абласных адміністрацыях пяці рэгіёнаў: Вінніцкай, Дняпрапятроўскай, Палтаўскай, Цярнопальскай і Чарнавіцкай абласцей.
«Кола кандыдатур вызначана. Заўтра будуць прынятыя рашэнні, і разлічваю, што Кабінет Міністраў Украіны ў бліжэйшы час узгодніць прызначэнні. На наступным тыдні новыя кіраўнікі абласцей павінны пачаць працаваць», — заявіў Зяленскі.
Зазначым, начальнікам Цярнопальскай ОВА цяпер з'яўляецца Вячаслаў Нягода. Начальнік Чарнавіцкай ОВА — Руслан Запаранюк. У Палтаўскай ОГА часова выконваючым абавязкі начальніка з'яўляецца Уладзімір Кагут, а ў Дняпрапятроўскай — </>Уладзіслаў Гайваненка.
У Вінніцкай абласнай адміністрацыі начальніка пакуль увогуле няма пасля звальнення Сяргея Барзова у чэрвені 2024 года, а яго першай намесніцай з'яўляецца Наталля Забалотная.