Амерыканскі спецназ выцягнуў Мадура са спальні
- 3.01.2026, 18:40
Захоп адбыўся без стратаў з боку амерыканскіх вайскоўцаў.
Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура і яго жонку Сілію Флорэс амерыканскія сілы выцягнулі са спальні падчас рэйду, які прывёў да іх захопу, паведамілі дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, піша CNN.
Паводле слоў крыніц, сужэнцы былі захопленыя глыбокай ноччу, калі яны спалі.
Рэйд, праведзены элітным падраздзяленнем арміі ЗША Delta Force, прайшоў без стратаў з боку ЗША, паведаміў амерыканскі чыноўнік.
Нагадаем, сёння, 3 студзеня, Злучаныя Штаты Амерыкі нанеслі серыю ўдараў па сталіцы Венесуэлы - Каракасе. У горадзе чуліся выбухі.
Пазней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што ЗША паспяхова правялі маштабную аперацыю супраць Венесуэлы. Прэзідэнт Нікалас Мадура разам са сваёй жонкай быў схоплены і вывезены з краіны.