Венесуэльская нафта даб'е рэжымы Пуціна і Лукашэнкі
- 3.01.2026, 18:08
Эканомікі Расіі і Беларусі рызыкуюць не перажыць цэнавую вайну на сыравінным рынку.
Найлепшае ў падзенні Мадура — тое, што ЗША зальюць рынак венесуэльскай нафтай, якая паводле характарыстык з’яўляецца прамым канкурэнтам расійскага гатунку Urals. У выніку расійская сыравіна праваліцца ў цэнавае дно, канчаткова пахаваўшы пад абломкамі эканомікі Пуціна і Лукашэнкі, — піша тэлеграм-канал «Баста!».
Мабыць, гэта будзе першы ў гісторыі выпадак, калі «чорнае золата» Венесуэлы спрацуе як ідэальны сродак для чысткі палітычнай мапы Еўропы.