Трамп назваў бліскучай аперацыю супраць Венесуэлы
- 3.01.2026, 13:29
Прэзідэнт ЗША святкаваў поспех місіі па захопе Мадуры.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў бліскучай аперацыю супраць Венесуэлы, дадаўшы, што ёй папярэднічалі месяцы планавання.
Пра гэта ён сказаў у каментары The New York Times.
У кароткім тэлефонным інтэрв'ю выданню Трамп святкаваў поспех місіі па захопе Мадуры.
«Шмат добрага планавання, шмат выдатных, выдатных вайскоўцаў і выдатных людзей», — сказаў Трамп.
«Насамрэч гэта была бліскучая аперацыя», — дадаў ён.
На пытанне, ці звяртаўся ён у Кангрэс па дазвол на правядзенне аперацыі і што будзе далей з Венесуэлай, Трамп адказаў, што адкажа на гэтыя пытанні падчас прэс-канферэнцыі ў Мар-а-Лаго.
Афіцыйныя асобы ЗША раней заявілі, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аддаў загад нанесці ўдары па мэтах у глыбіні Венесуэлы, у тым ліку па вайсковых аб'ектах.