Украінскія байцы разнеслі ўшчэнт танк, ББМ і сховішчы акупантаў на Пакроўскім напрамку
- 3.01.2026, 12:59
Відэафакт.
Байцы украінскай брыгады «Рубіж» нанеслі ўдары па асабовым складзе і тэхніцы акупантаў на Пакроўскім напрамку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, аператары дронаў падчас баявых вылетаў паразілі як мінімум 2 адзінкі браніраванай тэхнікі і 3 сховішчы з акупантамі ўнутры.
Зладжаныя дзеянні украінскіх воінаў прывялі да значных страт ворага.
У прыватнасці, знішчаныя:
1 баявая браніраваная машына;
1 танк;
1 квадрацыкл;
1 аўтамабіль;
3 сховішчы.
Кадрамі выніковых удараў байцы падзяліліся ў сацыяльных сетках.
Таксама паведамлялася, што байцы ССО знішчылі камандны пункт і склады ворага ў Данецкай вобласці.