Левандоўскі паўтарыў унікальнае дасягненне Месі ў Лізе чэмпіёнаў
- 29.01.2026, 22:45
Польскі форвард забіваў галы ў вароты 40 розных клубаў.
Форвард «Барселоны», польскі футбаліст Роберт Левандоўскі паўтарыў унікальны рэкорд экс-нападніка «сіне-гранатавых» Ліянэля Месі у Лізе чэмпіёнаў.
Пра гэта паведамляе 365Scores.
У матчы 8-га тура агульнага этапу Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезона 2025/26 супраць «Капенгагена» Роберт забіў на 48-й хвіліне і дапамог камандзе здабыць разгромную перамогу — 4:1.
Гэта быў 40-ы клуб у галоўным еўракубкавым турніры — цяпер ён дзеліць гэтую пазіцыю з легендарным аргенцінцам па гэтым паказчыку.
На другім месцы — партугальскі нападнік Крыштыяну Раналду, які забіваў галы ў вароты 38 розных клубаў.
Нагадаем, агульны этап Лігі чэмпіёнаў УЕФА стартаваў 16 верасня мінулага года. Фінал турніру адбудзецца ў Будапешце і пройдзе на стадыёне «Пушкаш Арэна» 30 мая 2026 года.