Зборная Беларусі па міні-футболе пакідае Еўра-2026
- 29.01.2026, 21:53
Перамогі не хапіла.
У чацвер, 29 студзеня, у Любляне завяршыліся матчы групы C чэмпіянату Еўропы па міні-футболе.
Зборная Беларусі перамагла гаспадароў турніру – каманду Славеніі. У складзе балканцаў двойчы вызначыўся Буковец, у беларусаў да дубля Казёла гол дадаў Крыкун.
У іншым паядынку дня зборная Іспаніі ўпэўнена перамагла Бельгію – 10:3.
Нягледзячы на поспех у матчы са славенцамі, беларуская каманда не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал.
Пасля паразаў ад Бельгіі (0:4) і Іспаніі (0:2) яе шанцы на выхад з групы насілі толькі тэарэтычны характар. Адной з абавязковых умоваў была перамога над Славеніяй з розніцай мінімум у сем мячаў.
Па выніках групавога этапу ў групе C першае месца заняла Іспанія (9 ачкоў), другое – Бельгія (3).
Славенія і Беларусь таксама набралі па тры ачкі, але саступілі па дадатковых паказчыках.
Такім чынам, у чвэрцьфінал турніру з групы C выйшлі зборныя Іспаніі і Бельгіі.
Раней удзел у нокаўт-раундзе забяспечылі сабе Арменія, Украіна, Партугалія, Францыя і Харватыя.
Апошні ўдзельнік 1/4 фіналу вызначыцца ў групе D, дзе а 22:30 сустрэнуцца Італія і Венгрыя.
Абедзве каманды маюць па тры ачкі: італьянцаў задаволіць нічыя, венграм неабходная перамога.