У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000
- 29.01.2026, 16:16
Як выглядае самая танная кватэра Мінска.
Onlíner працягвае сачыць за базай «Дамы і кватэры», каб адшукаць там самую танную кватэру Мінска. У снежні гэты тытул заслужыла мікракватэра на вуліцы Кабушкіна за $5000 па курсе. Яна ўсё ж знайшла свайго гаспадара — прынамсі, на сайце яна больш не прадаецца. Цяпер самым бюджэтным жытлом можна лічыць аднапакаёўку на вуліцы Нававіленскай за $58 700 у эквіваленце. Нагадваем, што мы не разглядаем долі ў кватэрах і аб'явы без фотаздымкаў.
Перш чым паказаць вам новага рэкардсмена, узгадаем папярэдняга. Мікракватэра на вуліцы Кабушкіна хавалася ў хрушчоўцы 1970 года, проста насупраць Мінскага аўтамабільнага завода. Памер жытла — усяго 20 кв. м, з іх жылой плошчы ўсяго толькі 11 «квадратаў».
Абстаноўка класічная для старога фонду: дошчаная падлога, дыван на сцяне, мэбля, якая бачыла не адно пакаленне жыхароў. Пераязджаць можна адразу, калі не хочацца траціцца на рамонт: усё самае неабходнае ў кватэры ёсць.
Каштавала жытло $55 000 па курсе, пры гэтым цана «квадрата» ў ім была несціплыя $2750.
Цяпер самая танная аднапакаёўка знаходзіцца ў трохпавярхоўцы 1961 года на вуліцы Нававіленскай. Плошча ў яе крыху большая — амаль 26 «квадратаў» — але да сумленных 30 метраў усё яшчэ не дацягвае. З іх 18 кв. м займае асноўны пакой, а кухня — усяго толькі 4,4.
У кватэры панауе аўра еўрарамонту, калі ўладальнікі не саромеліся і рабілі ўсё па максімуме. Шпалеры ў кветачак, імітацыя цаглянай кладкі, шафа з выявай Біг-Бэна, штучныя кветкі ў санвузле — тут змяшалася ўсё і адразу.
Аднапакаёўку прадаюць за $58 700, але ў гэтай гісторыі ёсць важны нюанс. Дом уключаны ў праграму зносу, а значыць, пакупка разглядаецца з прыцэлам на будучае перасяленне. Усе дэталі прадавец гатовы распавесці пры паказе. Таксама ўласнік гатовы разгледзець абмен на выдзеленую долю ў кватэры.