Ля берагоў Дагестана тоне іранскі сухагруз
- 29.01.2026, 14:28
Судна атрымала «прабоіну невядомага паходжання».
Іранскі сухагруз «Каспіян Шыва» церпіць бедства ў раёне Махачкалы. Пра гэта паведамляе МНС Расіі па Рэспубліцы Дагестан.
«Паступіла паведамленне аб пасадцы сухагруза т/х «Каспіян Шыва» без грузу на мелю ў раёне канала сухагрузнай гавані за зялёнай броўкай у сямі км ад Махачкалінскага гандлёвага порта», — гаворыцца ў паведамленні. Судна мае на борце баласт масай каля 2800 тон. На дадзены момант судна залівае вадой. Вышыня хваль у раёне бедства дасягае паўтары-дзвюх метраў.
Паведамляецца, што судна атрымала «прабоіну невядомага паходжання» ў акваторыі Каспійскага мора, не дайшоўшы 8 км да Махачкалінскага гандлёвага порта.