BE RU EN

ЗСУ знішчылі шэсць дронаў-«ждунаў» расіянаў на Ліманскім напрамку

  • 29.01.2026, 1:31

Відэафакт.

Украінскія аператары FPV-дронаў паразілі 6 дронаў-«ждунаў» акупантаў на Ліманскім напрамку.

Як паведамляе Цэнзар.НЕТ, у цемры вораг спрабуе выстаўляць свае «ждуны» ўздоўж дарог, чакаючы мішэнь, каб нанесці нечаканы ўдар па тэхніцы або жывой сіле байцоў Сіл абароны.

Дронары батальёна SIGNUM 53-й асобнай механізаванай брыгады знішчаюць варожыя беспілотнікі яшчэ да таго, як яны змогуць выканаць задачу.

Відэа абнародавана ў тэлеграм-канале байцоў.

Апошнія навіны