Паслы ЕС адобрылі рэкордны пакет ваеннай дапамогі для Арменіі
- 28.01.2026, 18:28
Рашэнне разглядаюць як сігнал палітычнага збліжэння з Еўрасаюзам.
Паслы краін-членаў Еўрапейскага саюза ў сераду далі зялёнае святло выдзяленню Арменіі пакета ваеннай дапамогі, які ўключае нелятальныя сродкі, на суму 20 млн еўра.
Аб гэтым паведаміў рэдактар «Радыё Свабода» па еўрапейскіх пытаннях Рыкард Юзьвяк са спасылкай на свае крыніцы.
Паводле ягоных звестак, гэта найбуйнейшы пакет нелятальнай ваеннай дапамогі для Ерэвана, які прадастаўляецца ў межах Еўрапейскага фонду міру.
«Сёння паслы ЕС адобрылі самы вялікі на сёння пакет нелятальнай ваеннай дапамогі для Арменіі — 20 млн еўра — у межах Еўрапейскага фонду міру», — паведаміў ён.
Юзьвяк падкрэсліў, што гэты крок з’яўляецца яшчэ адной прыкметай паступовага збліжэння Арменіі з Еўрапейскім саюзам на фоне падрыхтоўкі краіны да вырашальных парламенцкіх выбараў, якія павінны адбыцца сёлета.