BE RU EN

На чацвер у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

  • 28.01.2026, 15:05

Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд і рэзкае пахаладанне.

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за непагадзі падоўжылі на 29 студзеня. Адпаведнае папярэджанне апублікаваў Белгідрамет.

У чацвер у многіх раёнах краіны і ў Мінску захаваецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца.

Як перадае тэлеграм-канал пра надвор’е «Метеовайб», 29 студзеня цэнтр цыклону Леоні зрушыцца, і Беларусь «апынецца ў яго тылавой частцы, дзе пачне паступаць больш халоднае паветра».

Тэмпературны фон пачне паніжацца. На працягу сутак прагназуюць −3…−10°С, па поўдні −2…+1°С. Уначы на паўночным захадзе да −11…−14°С.

«У начныя гадзіны на большай частцы тэрыторыі краіны часам снег, месцамі на поўдні моцны снег і наліпанне мокрага снегу. Удзень месцамі невялікі снег. На дарогах галалёдзіца», — паведамляе «Метеовайб».

Апошнія навіны