BE RU EN

«Лукашэнку няма на што спадзявацца»

  • 28.01.2026, 14:50

Дыктатару варта забыцца пра порт у Клайпедзе.

Палітычная аналітыкіня Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі Кацярына Глод лічыць, што Еўропа будзе ўводзіць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв’ю «Звычайнаму ранку»:

— Еўропа не збіраецца наладжваць дыялог з Лукашэнкам, і пакуль не будуць спынены рэпрэсіі — яму няма на што спадзявацца. Аднаўленне шляхоў праз Літву, доступ да клайпедскага порта, каб прадаваць калій, — на сёння гэта нерэальна.

Ёсць якраз выразнае размежаванне і разуменне паміж тым, што робяць ЗША адносна вызвалення палітвязняў, і Еўропай. ЗША не ціснуць на ЕС, каб еўрапейцы пачалі перамовы з Лукашэнкам.

Дзейнічае выразная падвойная стратэгія, каб Еўропа працягвала свае санкцыі — і яна іх працягвае і будзе ўводзіць новыя, пакуль не спыняцца рэпрэсіі ў Беларусі. А амерыканцы працуюць, каб вызваліць палітвязняў.

Апошнія навіны