Ля беларуска-літоўскай мяжы заўважылі статак галодных дзікоў
- 28.01.2026, 14:26
Жывёл зафіксавалі камеры памежнай службы Літвы.
Памежная застава ў Варэнскім раёне недалёка ад мяжы з Беларуссю зафіксавала статак з 12 дзікоў, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Відэа, знятае сістэмай відэаназірання 27 студзеня, паказвае, як дзікі прайшлі ўздоўж мяжы на адлегласці прыкладна 300 метраў ад вёскі Даржынеляй і пасля вярнуліся ў лес.
У гэтым месцы з літоўскага боку ўсталяваны фізічны бар’ер — агароджа з калючым дротам, якая выкарыстоўваецца для супрацьдзеяння нелегальным мігрантам, піша Delfi.lt.