BE RU EN

«Не падыходзьце бліжэй за восем метраў»

  • 28.01.2026, 11:09

Энергетыкі папярэджваюць беларусаў пра небяспеку.

Моцны снег, парывісты вецер і абледзяненне прывялі да маштабных адключэнняў электраэнергіі па ўсёй краіне. За апошнія суткі перабоі са святлом зафіксавалі ў 227 населеных пунктах. Найбольш пацярпелі Гродзенская, Гомельская і Мінская вобласці.

Асноўная прычына — пашкоджаныя лініі электраперадачы. Правады абрывае з-за наліпання мокрага снегу і лёду, распавялі ў «Белэнерга».

Энергетыкі перайшлі на кругласутачны рэжым. Па звестках на раніцу 28 студзеня, да аднаўлення электразабеспячэння прыцягнуты 19 аварыйных брыгад — каля 60 спецыялістаў і 20 адзінак тэхнікі. Работы працягваюцца без перапынкаў, сітуацыя адсочваецца ў рэжыме рэальнага часу.

Энергетыкі асобна звяртаюцца да беларусаў з просьбай захоўваць асцярожнасць. Калі вы заўважылі абарваныя ці правіслыя правады:

не падыходзьце да іх бліжэй за 8 метраў;

неадкладна паведамляйце ў аварыйныя службы па кароткіх нумарах 115 або 144.

Нават провад, што ляжыць на зямлі, можа знаходзіцца пад напружаннем і ўяўляць смяротную небяспеку.

Апошнія навіны