На Гомельшчыне мужчына ўзарваў кватэру
- 28.01.2026, 9:35
Ён хацеў запраўіць запальнічку.
Спроба запраўкі запальнічкі абярнулася выбухам у кватэры шматкватэрнага дома ў пасёлку Медкаў пад Светлагорскам. Надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай 27 студзеня, паведамляе выданне «Светлагорскія навіны».
Як высветлілася, выбух адбыўся з-за парушэння правілаў карыстання газавым балончыкам. Мужчына запраўляў запальнічку на кухні ў той момант, калі на пліце гатавалася ежа. Уцечка газу з балончыка ў спалучэнні з крыніцай агню прывяла да выбуховай успышкі.
Выбухам выбіла ўваходныя дзверы і пашкодзіла перагародку ў кватэры мужчыны. Жыхароў дома часова эвакуявалі.
64-гадовы гаспадар атрымаў апёкі каля 15% цела. Медыкі аказалі дапамогу на месцы, пасля чаго пацярпелага даставілі ў бальніцу.
Спецыялісты Светлагорскага РАНС і газавай службы абследавалі абсталяванне — газавая пліта і камунікацыі аказаліся спраўнымі.
Таксама ўстаноўлена, што выбух не пашкодзіў нясучыя канструкцыі, і будынак бяспечны. Жыхарам ужо дазволілі вярнуцца ў свае кватэры. Камунальнікі адновяць перагародку і дзверы.