Віктар Лукашэнка прыляцеў у Абу-Дабі з неанансаваным візітам
- 27.01.2026, 21:39
Што вядома.
Віктар Лукашэнка 27 студзеня ў Абу-Дабі сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам і віцэ-прэм’ерам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, шэйхам Мансурам ібн Заідам Аль Нахаянам, паведаміла эмірацкае інфармагенцтва WAM. Беларускі бок не паведамляў пра візіт.
Паводле паведамлення з Эміратаў, Віктар Лукашэнка быў там як спецыяльны пасланнік свайго бацькі па Блізкім Усходзе. На сустрэчы з шэйхам і з міністрам знешняга гандлю ААЭ бакі абмеркавалі кааперацыю ў розных сферах і далейшае развіццё адносінаў, «пытанні сумесных інтарэсаў». Іншых падрабязнасцяў не паведамляецца.
Віктар Лукашэнка — старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі, былы памочнік бацькі па нацыянальнай бяспецы і былы член Савета бяспекі, а цяпер толькі прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта і рэстаратар. Як спецпасланец бацькі ён ужо быў у Амане.
Гандаль і інвестыцыі паміж Беларуссю і ААЭ невялікія. Статыстыку пра гэта ў Беларусі даўно засакрэцілі: апошняя даступная — за 2021 год. Тады тавараабарот таварамі паміж краінамі склаў усяго 58,7 млрд долараў, паслугамі — 211,5 млн долараў (найбольш у гэтым — транспартныя паслугі Беларусі для ААЭ). Інвестыцыі з ААЭ ў Беларусь тады складалі толькі 59,4 млн долараў у год.