Вільнюскі аэрапорт зноў зачынілі з-за шароў з Беларусі
- 27.01.2026, 21:19
Рэжым Лукашэнкі працягвае адпраўляць кантрабандныя цыгарэты ў Літву.
Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі Літвы паведаміў, што з-за зафіксаваных у небяспечнай зоне навігацыйных адзнак, характэрных для паветраных шароў, паветраная прастора над Вільнюскім аэрапортам абмежавана да 20:05 паводле літоўскага часу (21:05 паводле беларускага часу).
«Службы назіраюць і аналізуюць рух навігацыйных адзнак і, пры наяўнасці магчымасці, могуць прыняць рашэнне аб адкрыцці паветранай прасторы раней. Калі толькі гэта будзе бяспечна. Просім пасажыраў сачыць за інфармацыяй аэрапорта і сваіх авіяперавозчыкаў», — паведаміў Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі.
Паветраная прастора абмежавана з 19:05 паводле літоўскага часу (20:05 паводле беларускага часу).
Апошні раз да гэтага Вільнюскі аэрапорт закрываўся з-за шароў з Беларусі амаль два месяцы таму, 6 снежня 2025 года.