Баец Узброеных Сіл Украіны ліквідаваў двух акупантаў у блізкім баі
- 27.01.2026, 17:45
Відэа подзвігу.
На Пакроўскім напрамку працягваюцца жорсткія баі за кожны будынак і кожны двор. Як паведамляе «Цензор.НЕТ», у сеціве апублікаваныя ўражлівыя кадры блізкага стралковага бою, падчас якога адзін украінскі абаронца адолеў двух захопнікаў.
На відэазапісе, зробленым дронам аэравыведкі, зафіксавана перамяшчэнне двух акупантаў уздоўж агароджы прыватнага дамавалодання. Яны спрабавалі непрыкметна наблізіцца да дому, не падазраючы, што там іх ужо чакае ўкраінскі баец.
Украінскі воін загадзя заняў выгадную пазіцыю ўнутры будынка, поўнасцю кантралюючы падступы. Як толькі акупанты наблізіліся на кароткую дыстанцыю, абаронца адкрыў агонь упрытык. Дзякуючы эфекту нечаканасці і высокай агнявой падрыхтоўцы, абодва захопнікі былі ліквідаваныя на месцы.