BE RU EN

Рэжым Лукашэнкі палохае дзяцей турмой

  • 27.01.2026, 15:59

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турэмнай камеры.

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі інтэрактыўную пляцоўку «Бяспечная прастора», дзе ёсць імітацыя турэмнай камеры. У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічалі і прадстаўнікі МУС.

На сайце Мінгарвыканкама патлумачылі, што такім чынам вырашылі наладзіць «новыя, больш эфектыўныя формы прафілактычнай працы з моладдзю». У Мінгарвыканкаме запэўнілі, што новая адукацыйная прастора будзе працаваць штодня, дзе школьнікі будуць удзельнічаць у трэнінгах.

Новая пляцоўка прызначаная для навучання школьнікаў правілам паводзінаў у інтэрнэце і для інфармавання пра рызыкі, звязаныя з наркотыкамі. У якасці нагляднага дапаможніка там зрабілі сімулятар турмы.

Начальнік упраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі ГУУС (Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў) Мінгарвыканкама Кірыл Беркозаў патлумачыў, што такім чынам хочуць наглядна паказаць дзецям наступствы ўдзелу ў кібер- і нарказлачынствах.

У частцы экспазіцыі, дзе зрабілі імітацыю турмы, дзецям распавядаюць гісторыі асуджаных 17-гадовых дзяўчыны і хлопца, якім прысудзілі «доўгія тэрміны» за продаж наркотыкаў.

Апошнія навіны