Стала вядома, колькі беларусаў жыве ў Польшчы
- 27.01.2026, 15:55
Раскрытыя дадзеныя і пра тое, якія ў іх ВНЖ.
На студзень 2026 года ў Польшчы жыве 140,9 тыс. беларусаў з дзейснымі відамі на жыхарства. Гэта вынікае з даных міграцыйнага партала Беларусі.
Амаль у 88 тыс. чалавек часовыя ВНЖ (карты часовага побыту), у 41,8 тыс. — пастаянныя (відаць, статыстыка ўключае і сталы побыт, і карты доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС).
10 тыс. беларусаў атрымалі ў Польшчы дадатковую абарону, 1020 чалавек — статус уцекача. Гэта дзве формы, у якіх прадастаўляецца міжнародная абарона. З тых, хто мае такую абарону, 1737 атрымалі яе ў 2025 годзе, яшчэ 70 чалавек — у студзені 2026 года.
Статыстыка не ўлічвае тых, хто прыехаў у Польшчу па візе, ужо атрымаў польскае грамадзянства або падаў дакументы і чакае легалізацыі.
53,2 тыс. беларусаў атрымалі дакументы ў Мазавецкім ваяводстве, да якога належыць Варшава, на другім месцы Падляскае ваяводства са сталіцай у Беластоку — 13,5 тыс. дакументаў. Далей ідуць Ніжнесілезскае (Уроцлаў) — 12,3 тыс., Вялікапольскае (Познань) — 11,3 тыс. і Паморскае (Гданьск) — 11,3 тыс.