BE RU EN

Беларускі бензін больш не патрэбны Расіі?

  • 27.01.2026, 13:45

Лаўку прыкрылі.

Расійскае Мінэнерга прыняло пастанову аб датэрміновым зняцці забароны на экспарт бензіну. Гэта азначае, што беларускі прадукт больш не патрэбны на ўнутраным рынку Расіі, а на знешнім рынку яму зноў давядзецца ўступіць месца, піша сайт «Беларусы і рынак».

Урад Расіі забараніў экспарт бензіну і дызпаліва для ўсіх удзельнікаў рынку ў верасні 2025 года. Улады імкнуліся прадухіліць дэфіцыт і рост цэн на ўнутраным рынку. У кастрычніку экспарт дызпаліва дазволілі для НПЗ.

У снежні 2025 года зняцце забароны разглядалі на пасяджэнні штаба па сітуацыі на рынку нафтапрадуктаў пад кіраўніцтвам віцэ-прэм’ера Аляксандра Новака, піша «Коммерсантъ».

Тады, нягледзячы на ўрэгуляванне праблемы (у тым ліку з дапамогай паставак з Беларусі), урад вырашыў падоўжыць абмежаванні на экспарт бензіну і дызпаліва да канца лютага. Мера была звязаная з асцярогамі рэгулятараў адносна дэфіцыту і служыла падстрахоўкай на выпадак непланавых прыпынкаў працы НПЗ.

Цяпер, відаць, гэтых асцярогаў ужо няма.

Апошнія навіны