BE RU EN

У Крэмлі запанікавалі

  • Аляксандр Неўзораў
  • 27.01.2026, 12:30

Прапагандысты ў спеху выдаляюць інфармацыю.

Крамлёўскія СМІ спачатку самі заявілі, што 250 тысяч СВАшнікаў — беспрацоўныя, але потым у паніцы выдалілі ўсе згадкі пра гэта.

У дадзеным выпадку СМІ Расіі карэктныя. Называць аркоў, што вярнуліся з СВА, «беспрацоўнымі» — амаль няма падстаў.

99% аркоў і не збіраюцца цьмяніць сваё жыццё «працаю», адцягвацца ад п’янства і дробнага вымагальніцтва.

Яны пакуль што паразітуюць на спалоханых сваяках і толькі прыцэньваюцца да аўтамабіляў суседзяў і да азадкаў іхніх жонак.

Вядома, прамацаўшы абывацеля і ацаніўшы ступень ягонай баязлівасці, СВАшнікі хутка перайдуць да справы, і тады расія пазнае радасці масавай злачыннасці.

Аркі, што вярнуліся з акопаў, яшчэ не ацанілі той «асаблівы статус», якім іх надзяліў рэжым Пуціна.

Калі да іх прыйдзе гэта разуменне, то сённяшнія тысячы трупаў, згвалтаванняў і рабункаў успомняцца як бязвоблачны час.

Дарэчы, у неўладкаванасці СВАшнікаў ёсць яшчэ адна прычына.

Акрамя ідэйных неўменяяў — ніводзін працадаўца не стане звязвацца з разбэшчаным дэгенератам, прывыклым да рабунку і беззаконня.

Аляксандр Неўзораў, «Тэлеграм»

Апошнія навіны