Зяленскі працягнуў ваеннае становішча і мабілізацыю
- 27.01.2026, 6:37
На 90 дзён.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў законы аб падаўжэнні ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі на тэрыторыі краіны на 90 дзён. Пра гэта гаворыцца ў картцы закона на сайце Вярхоўнай Рады Украіны.
Згодна з дакументамі, падаўжэнне пачынаецца з 3 лютага 2026 года. Такім чынам, ваеннае становішча і ўсеагульная мабілізацыя будуць дзейнічаць да 4 мая.
Такое рашэнне Вярхоўная Рада Украіны прыняла яшчэ 14 студзеня. Прапанову аб падаўжэнні Зяленскі ўнёс за два дні да гэтага.