BE RU EN

Генсак НАТА: ЕС і ЗША патрэбныя адно аднаму

  • 27.01.2026, 3:59

Марк Рутэ рэзка адрэагаваў на планы ЕС аддзяліць сваю абарону ад амерыканскай.

Генсак НАТА Марк Рутэ заявіў, што Еўропа не зможа абараніць сябе без ЗША, і прапанаваў «працягваць марыць», калі яна лічыць інакш. Яго словы перадае CNN.

«Калі хтосьці тут зноў лічыць, што Еўрасаюз або Еўропа ў цэлым могуць абараняцца без ЗША — працягвайце марыць. Вы не можаце. Мы не можам. Мы патрэбныя адно аднаму», — сказаў Рутэ 26 студзеня, выступаючы перад Еўрапарламентам у Бруселі.

Ён падкрэсліў, што еўрапейскім краінам давялося б рэзка павялічыць выдаткі на абарону — да 10% ВУП, калі яны сапраўды хочуць дзейнічаць самастойна. Акрамя таго, ЕС быў бы вымушаны стварыць уласны ядзерны патэнцыял, што абышлося б у мільярды еўра.

«У такім выпадку вы страціце галоўную гарантыю нашай свабоды — ядзерны парасон ЗША. Так што — удачы», — адзначыў генсак НАТА.

Яго каментары прагучалі пасля тыдня дыпламатычных ваганняў вакол патрабаванняў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб валоданні Грэнландыяй. Рутэ, тым не менш, пахваліў Трампа за ўзняцце пытання бяспекі Арктыкі.

«Лічу, што ён мае рацыю. У Арктыцы ёсць праблемы. Пытанне калектыўнай бяспекі актуальнае, бо адкрываюцца марскія шляхі, а Кітай і Расія становяцца больш актыўнымі», — патлумачыў ён.

Апошнія навіны