BE RU EN

Абама і Клінтан заклікалі амерыканцаў пратэставаць супраць палітыкі Трампа

  • 26.01.2026, 23:30

Былыя прэзідэнты ЗША заклікалі суграмадзян да абароны свабоды.

Былыя прэзідэнты ЗША Барак Абама і Біл Клінтан выступілі з заклікам да амерыканцаў выходзіць на акцыі супраць палітыкі Дональда Трампа, паведамляе BILD.

Паводле звестак выдання, былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан звярнуўся да грамадзян з заклікам адкрыта пратэставаць супраць дэпартацыйнай палітыкі адміністрацыі пасля гібелі 37-гадовага медбрата Алекса Прэці у Мінеапалісе. Ён назваў тое, што адбылося, трывожным сігналам для краіны.

– Калі мы пасля 250 гадоў адмовімся ад нашых свабод, мы можам ужо ніколі іх не вярнуць, — заявіў Клінтан.

Да падтрымкі пратэстаў раней далучыліся Барак Абама і ягоная жонка Мішэль. У сумесным звароце яны адзначылі, што мірныя акцыі ў Мінеапалісе і іншых гарадах нагадваюць пра грамадзянскую адказнасць.

– Гэта своечасовае напамінанне пра тое, што ўрэшце менавіта ад кожнага і кожнай з нас як грамадзянаў залежыць, ці гатовыя мы паўставаць супраць несправядлівасці, бараніць нашы асноўныя свабоды і патрабаваць адказнасці ад улады, — гаворыцца ў іх заяве.

Дональд Трамп рэзка адрэагаваў на пратэставы рух. У Truth Social ён апублікаваў фота меркаванай зброі Прэці і абвінаваціў улады Мінесоты ў правакаванні беспарадкаў.

– Мэр і губернатар сваёй напышлівай, небяспечнай і пыхлівай рыторыкай распальваюць мяцеж! Дазвольце нашым патрыётам з ICE рабіць сваю працу! — напісаў Трамп.

Апошнія навіны