BE RU EN

У Кіеве з'явіўся Беларускі пункт нязломнасці

  • 26.01.2026, 14:51

У іх можна сагрэцца і атрымаць базавую дапамогу.

У Кіеве пачаў працу Беларускі пункт нязломнасці — вялікі брызентавы намёт, дзе можна сагрэцца і атрымаць базавую дапамогу падчас адключэнняў электраэнергіі і ацяплення. Пункт арганізавалі валанцёры цэнтра «Сустрэча».

«Беларусы, вы крутыя. Сапраўды. Я вельмі добра разумею, што не ўсе могуць прыехаць фізічна. Але я бачу і адчуваю, колькі людзей нас падтрымала — словам, справай, фінансамі і нават проста думкамі. І гэта мае вялікае значэнне», — адзначыла прадстаўніца цэнтра Алена Жаркевіч.

Паводле дадзеных уладаў, з-за расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі больш за 800 тысяч абанентаў у Кіеве застаюцца без электрычнасці, у многіх адключана і ацяпленне. У панядзелак тэмпература паветра ў горадзе апускаецца да –6 градусаў.

Апошнія навіны