У Беларусі заўважылі хурму ў дзіўнай упакоўцы
- 26.01.2026, 12:57
На ёй па-кітайску напісана «дабрабыт».
У гомельскай краме заўважылі хурму гатунку «шарон» у індывідуальнай упакоўцы. Пра гэта пішуць «Сильные Новости».
На відэа, дасланым чытачамі выдання, кожная хурма — у індывідуальнай упакоўцы з кітайскімі іерогліфамі, што азначаюць «дабрабыт». Цана фрукта — 19,99 рубля за кілаграм.
Хурма «шарон» — гэта прэміяльны гатунак, які часта імпартуюць з Ізраіля. Адрозніваецца тонкай скуркай, салодкім смакам і не «вяжа». Яе пакуюць у індывідуальную ўпакоўку, каб не пашкодзілася пры перавозцы.
Фрукт у такім выглядзе ў беларускіх крамах раней не заўважалі, а ў расійскіх гіпермаркетах хурму ў ўпакоўцы прадавалі яшчэ ў 2024 годзе.