BE RU EN

Беспілотнікі не на жарт напалохалі Лукашэнку

  • 26.01.2026, 12:37

Абвешчаная дыктатарам праверка «гатоўнасці войскаў» будзе праходзіць да вясны.

Праверка гатоўнасці ў Узброеных Сілах будзе праходзіць да вясны, заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня на нарадзе па пытаннях стварэння адукацыйнага цэнтра па падрыхтоўцы кадраў перспектыўных напрамкаў, перадае «Зеркало» са спасылкай на БелТА.

Дыктатар адзначыў, што цяпер ад беспілотных лятальных апаратаў проста сходзяць з розуму:

«Цэлыя заводы, фабрыкі штампуюць. І не толькі ўкраінцы і расіяне, якія сёння з іх дапамогай ваяуюць. І яны даволі эфектыўна ваяюць».

У сувязі з гэтым Лукашэнка нагадаў, што праводзіць праверку Узброеных Сіл: «Яна будзе праходзіць у гэтых сур'ёзных умовах да вясны».

Нагадаем, раніцай 23 студзеня ў 19-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду, якая базуецца каля вёскі Заслонава ў Лепельскім раёне, прыехала група супрацоўнікаў Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі і ўручыла распараджэнне, падпісанае асабіста Лукашэнкам. Злучэнне было «прыведзена ў баявую гатоўнасць у штатах мірнага часу ў межах праверкі Узброеных Сіл Беларусі».

Апошнія навіны