BE RU EN

Польшча цалкам спыніла імпарт бутану і ізабутану з Беларусі

  • 26.01.2026, 10:45

Лазейку ў санкцыях перакрылі.

Польшча з 26 студзеня цалкам спыняе імпарт н-бутану і ізабутану з Беларусі і Расіі.

Такім чынам, будзе перакрытая лазейка ў санкцыях, якая заставалася пасля ўвядзення эмбарга Еўрасаюза на звадкаваны нафтапны газ у канцы 2024 года.

Увядзенне поўнай забароны не павінна істотна паўплываць на рынак, лічыць генеральны дырэктар польскай арганізацыі звадкаванага нафтапнага газу Барташ Квяткоўскі. Паводле яго слоў, якія перадае «Insider — Польшча», пастаўкі расійскага газу ў Польшчу і без таго сістэматычна скарачаліся цягам апошняга года.

Апошнія навіны