BE RU EN

Зяленскі: Украіна будзе цалкам гатовая да ўступлення ў ЕС у 2027 годзе

  • 25.01.2026, 21:33

Канкрэтная дата ўступлення ў ЕС павінна быць у дамове аб заканчэнні вайны.

Украіна будзе цалкам гатовая да ўступлення ў Еўрапейскі Саюз у 2027 годзе. Важна прапісаць дату ўступлення ў дамове аб заканчэнні вайны для атрымання выразных гарантый бяспекі, — заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтамі Літвы Гітанасам Наўседам і Польшчы Каролем Навроцкім на прэс-канферэнцыі ў Вільнюсе.

Тэхнічна Украіна будзе гатовая да адкрыцця ўсіх кластараў ужо ў першым паўгоддзі 2026 года. Поўнай тэхнічнай гатоўнасці да ўступлення плануюць дасягнуць у 2027 годзе, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Мы хочам 27-ы год. Мы гаворым пра канкрэтную дату, калі Украіна будзе гатовая», — сказаў Зяленскі.

Па яго словах, сяброўства ў ЕС з’яўляецца часткай еўрапейскіх гарантый бяспекі для Украіны разам з «Кааліцыяй ахвотных». Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта найперш эканамічныя гарантыі бяспекі.

«Мы хочам канкрэтную дату ў нашай дамове аб заканчэнні вайны, каб потым усе бакі прытрымліваліся гэтых дамоўленасцяў, уключаючы агрэсара, які будзе падпісвацца пад 20-пунктавым планам, калі настане такі момант, каб потым нас ніхто больш не блакаваў», — сказаў Зяленскі.

Апошнія навіны