Кітайскага генерала абвінавацілі ў перадачы ЗША ядзерных сакрэтаў
- 25.01.2026, 20:31
Што вядома.
Намесніка старшыні Цэнтральнай ваеннай камісіі (ЦВК) і члена Палітбюро Камуністычнай партыі Кітая (КПК) Чжан Юся падазраюць у перадачы ЗША ключавых тэхнічных даных аб кітайскай ядзернай зброі, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.
Пра абвінавачанні на адрас генерала распавялі на брыфінгу для самых высокапастаўленых афіцэраў арміі. Супраць Чжана таксама выстаўлены абвінавачанні ў атрыманні хабароў, у тым ліку за прасоўванне афіцэра на пасаду міністра абароны і за прасоўванне на пасады ў сістэме вайсковых закупак, сцвярджаюць суразмоўцы WSJ. Акрамя таго, сярод абвінавачанняў — злоўжыванне ўладай і «фармаванне палітычных клікаў». Журналісты ўдакладнілі, што гаворка пра спробы стварэння сетак уплыву, якія падрываюць партыйнае адзінства.
Паводле інфармацыі выдання, частка доказаў віны Чжана была атрымана ад былога генеральнага дырэктара Кітайскай нацыянальнай ядзернай карпарацыі. Якія менавіта звесткі аб кітайскай ядзернай зброі былі перададзеныя, на брыфінгу не ўдакладнілі, кажуць суразмоўцы WSJ.