Што адбываецца на сталічным рынку нерухомасці
- 25.01.2026, 18:37
Сярэднія цэны на кватэры ў Мінску на пачатку 2026-га пачынаюцца ад $60 000.
Пляцоўка нерухомасці Realt.by пазначыла сярэднія цэны на кватэры ў Мінску на пачатку 2026-га.
Так, напрыклад, аднапакаёвыя кватэры (найбольш запатрабаваныя і найчасцей купляюцца і прадаюцца ў сталіцы) абыдуцца ў суму не менш як 60 тысяч долараў у старым жыллёвым фондзе і не менш як 80 тысяч долараў у новым доме. Само сабой, ідзе гаворка пра эквівалентную суму ў беларускіх рублях паводле курсу Нацыянальнага банка краіны.
Кошт двухпакаёвых пачынаецца ад 70–75 тысяч долараў у старым жыллёвым фондзе. У дамах сярэдняй даўнасці за двухпакаёвую кватэру просяць каля 100 тысяч.
Што да трохпакаёвых кватэр, то іх кошт у «хрушчоўках» стартуе ад 90 тысяч долараў, у новых дамах — ад 130 тысяч і вышэй.