Мінчука, які знік па дарозе ў Таборы, знайшлі мёртвым
- 25.01.2026, 18:15
Мужчыну шукалі з 20 студзеня.
Знойдзена цела мінчука Аляксандра Вінцэка, які з 20 студзеня лічыўся зніклым бяз вестак. Пра гэта паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Ангел».
Мужчына пражываў у Мінску. 20 студзеня ён збіраўся накіравацца ў вёску Таборы Мінскага раёна. Дадому ў той дзень ён не вярнуўся і некалькі дзён яго месцазнаходжанне было невядомае.
24 студзеня ПСО «Ангел» паведаміў, што Аляксандр Вінцэк знойдзены мёртвым. У той жа дзень увечары валанцёры размясцілі арыенціроўку на мінчука Аляксея Далініна. Мужчына лічыцца ў вышуку як зніклы бяз вестак з 23 студзеня. Яго месцазнаходжанне дагэтуль не ўстаноўлена.