BE RU EN

Прэм’ер Арменіі стварыў уласны музычны гурт

  • 25.01.2026, 17:51

Першае выступленне гурта павінна адбыцца 30 студзеня ў Ерэване.

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян абвясціў у сацыяльнай сетцы Facebook пра стварэнне ўласнага музычнага гурта.

Гурт называецца «Варчабенд». Назва ўтвораная з першых двух складоў армянскага слова «варчапет» («прэм’ер-міністр») і англійскага «band» («гурт»).

Першае выступленне гурта павінна адбыцца 30 студзеня ў Ерэване.

19 студзеня 2026 года Пашынян апублікаваў відэа з музычным гуртом. У ім былі піяніст, гітарыст, саксафаніст і дзве вакалісткі. Тады ж ён паабяцаў запрасіць моладзь на дыскатэку. Праз тры дні палітык спыніў прыём заявак на мерапрыемства, дзе ён будзе граць на ўдарных, бо ахвотных аказалася занадта шмат.

Апошнія навіны