Украінка Світоліна давяла да істэрыкі лепшую тэнісістку Расіі падчас матчу Australian Open
- 25.01.2026, 17:36
Відэафакт.
Першая ракетка Украіны Эліна Світоліна (№ 12 WTA) выйшла ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, перадае New Voice.
Світоліна ў двух сетах перамагла нейтральную тэнісістку з расійскім пашпартам Мірру Андрэеву (№ 7 WTA).
Падчас другога сэта ў 18‑гадовай расіянкі здалі нервы.
Пасля адной з памылак Андрэева кінула сваю ракетку аб корт. Потым яна пачала эмацыйна нешта паказваць свайму боксу, дзе былі яе трэнеры.
Варта адзначыць, што на гэтым турніры Мірра таксама публічна прынізіла свайго трэнера.
Світоліна выйшла ў свой 14‑ы чвэрцьфінал на ўзроўні Grand Slam. У чвэрцьфінале Australian Open суперніцай украінкі стане амерыканская тэнісістка Коры Гаўф (№ 3 WTA).