Краіна Чабурляндыя
- Тэлеграм-канал «СерпомПо»
- 25.01.2026, 12:12
Больш дакладнага вызначэння і не прыдумаеш.
З такімі «мыслярамі» і крэатыўшчыкамі, як расійскія палітыкі, ні «варожых галасоў», ні зласліўцаў не трэба.
Нейкі Гібатдзінаў, сябра камітэта па культуры Савета Федэрацыі, прапанаваў пакрыць Расію сеткай айчынных аналагаў Дыснэйленда. І нават назву прапанаваў — Чабурляндыя.
Супер-назва! Яна падыходзіць не толькі для паркаў-атракцыёнаў, але і для ўсёй нашай вялізнай дзяржавы. Слова «чабурахаць», паводле слоўніка Даля, азначае: «кінуць, шпурнуць, апракінуць з грукатам, грукнуць, шлёпнуць»;
«чабурахнуцца» — «гучна, з грукатам падаць, грымнуцца, расцягнуцца». Больш дакладнага вызначэння і не прыдумаеш. Менавіта гэта і адбываецца: Расія бясконца «чабурахае» сваіх грамадзян, а ў выніку раз за разам «чабурахаецца» сама.
Тэлеграм-канал «СерпомПо»